28 жніўня ад мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора пачнецца шлях 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў” з Благадатным агнем ад Гроба Гасподняга.
Селета маршрут пралягае па тэрыторыі Мінскай і Брэсцкай абласцей, праходзіць праз Мінскую, Пiнскую і Лунінецкую епархіі. Місіянеры наведаюць Святое Поле ля вескі Загор’е Сталавіцкага сельсавета Баранавіцкага раена – Ляхавічы – Пінск – Iванава – Драгічын – Белаазерск.
Завяршыцца шлях 1 верасня ў Iвацэвічах - сталіцы ХХХІ Дня беларускага пісьменства.
На маршруце экспедыцыі асвячаюцца помнікі славы і мужнасці нашага народа, каля магільных пахаванняў загінуўшых воінаў і партызан папярэдніх войнаў служацца памінальныя лiцiі. Як і ў час папярэдніх экспедыцый праходзяць сустрэчы з жыхарамі наведваемых весак, паселкаў, гарадоў з насельнікамі абіцеляў, з прыхажанамі храмаў.
Запланавана правядзенне навуковых канферэнцый, у школах пройдуць урокі беларускага пісьменства; у кожным з населеных пунктаў, якія наведае экспедыцыя, будуць арганізаваны выставы, творчыя сустрэчы i вечары; мабільныя групы ўдзельнікаў “Дарогі да Святыняў” будуць праводзіць духоўна-асветніцкія сустрэчы ў працоўных калектывах, бальніцах, дзіцячых дамах, інтэрнатах для пажылых людзей.
У праграме ўзгадаюцца памятныя сустрэчы падчас юбілейнай 30- й экспедыцыі.