«Blowin' in the Wind» (с анг. — «У павеве ветру») — песьня папулярнага амерыканскага спевака і паэта Боба Дылана(Bob Dylan), выйшла ў альбоме "The Freewheelin' Bob Dylan", а таксама як асобны сінгл у 1963г.
У 1999 г. песьня атрымалала премію «Грэммі» і была ўнесеная ў Залу славы Грэммі. Песьня займае 14-ты радок у спісе «500 найвялікшых песень усіх часоў» па версіі часопіса "Rolling Stone", на адзін радок апераджаючы "Yesterday" Пола Маккартні. Для параўнання: песьня "Yesterday" з'яўляецца самай папулярнай песьняй у свеце па версіі Google.
Дарэчы, сьвяты Папа Рымскі Ян Павел ІІ параўнаў «Blowin' in the Wind» з песьняй Нябёсаў, якая стала гімнам для многіх людзей, што шукаюць сэнс жыцця. А гэты сэнс, па словах Яна Паўла ІІ: " ...у павеве ветру Сьвятого духа, які прывядзе да Хрыста".
Дзякуючы найперш гэтаму, а таксама і іншым творам, Боб Дылан атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры за 2016г. Песьня сапраўды фантастычная: верш і музыка Нябёсаў, з найглыбейшым прыхаваным сэнсам. Песьня мае тысячы кавэраў, сярод якіх цяпер ёсць і мой-- сьпевака-аматара з Беларусі. Калі спадабалася, робім лайкі і рэпосты.