Танец "Верабей" у выкананьні *ГУДА* на Жодзішкаўскім карагодзе/2021, травень

Опубликовано: 13 Июнь 2021
на канале: Nierazumieńnie
2,001
74

«ВЕРАБЕЙ» – гэта адзін з найбольш старажытных, традыцыйны зааморфны танец, быў распаўсюджаны ў Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласьцях і звычайна выконваўся на вясельлях. Мае шмат карагодных варыянтаў, з якімі цесна зьвязаны (кругавая пабудова, імітацыя рухаў вераб'я, суправаджэньне прыпеўкамі).


Для «Верабʼя» існуе шмат варыянтаў прыпевак:

Верабей – 1
Верабей, верабей,
Не клюй канапель.
А ў тога вераб’я маленечка жонка,
Сядзіць на калочку,
Прадзе на сарочку.
Як выведзе нітку,
Дык пашые сьвітку.
Астануцца канцы,
Дык пашые штаны.

Верабей – 2
Верабейка, верабей,
Не клюй маіх канапель,
Бо я тому вераб’ю
Колам ногі пераб’ю.
Верабейка скача,
Па ножачцы плача.
А на тую ножку
Я куплю панчошку.
А ў тога вераб’я
Маленечка жонка.
Сядзіць на калочку
Прадзе на сарочку.
Як выведзе нітку,
Дык пашые сьвітку.
Астануцца канцы,
Дык пашые штаны.

Верабей – 3
Верабей, верабей,
Не клюй канапель.
А я гэтаму вераб’ю
Колам ногі пераб’ю.
Верабейка скача,
Па ножачцы плача.
А ў тога вераб’я
Жонка маленька.
Сядзіць на калочку
Прадзе на сарочку.
Як выведзе нітку,
Дык пашые сьвітку.
Астануцца канцы,
Дык пашые штаны.
Едзе, едзе мой таварыш ды пытае:
Што ты варыш?
А я рыбку вару,
Па кусочку дзялю.
У каго рыжа барада –
Таму юшкі шкада.
У каго чорны вусок –
Таму рыбкі кусок.
(Гомельская вобл. На калядную куцьцю)

З БНТ «Дзіцячы фальклёр»
Верабей – 4
Як задумаў верабей
Хутка ажаніцца,
Сладкіх рэчаў скаштаваць
І мёду напіцца.

Скочыў шчыгол да шаста
Коньмі варанымі,
Чаго трэба накупіў,
Плаціў залатымі.

Воран асьманоў выдаў,
Назад павярнуўся.
-Масці пане верабей,
Да шлюбу гатуйся.

Запрагайце шэсьць пар коні
І паезд шырокі,
Я паеду ў залеты
Да пані сарокі.

Пярун, качар і гусак
Коньмі праткавалі,
Два індыкі за ім усьлед
Песенькі сьпявалі.

-Масці пане верабей,
Хутка пасьпяшайся,
Хаця з сваім мілым другам
Хораша вітайся.

Верабей – 5
Як паставіў верабейка
На сьметнічку хату
Ды сазваў на навасельле
Госцейкаў багата.

Піва, квасу наварыў,
Квашанінкі настудзіў,
Насмажыў кілбасаў
І ўсякага мяса.

У залачонай карэце
Дзяцел пад’язджае,
А за дзятлам на валах
Жоўна пасьпяшае.

А зязюля з шуляком,
Перапеліца з круком
Лугам, даліною
Шпараць пехатою.

Заклікае верабейка
Усіх госьцейкаў есьці,
Запрашае белу лебедзь
На покуці сесьці.

А з лебедзю – жураўля,
І савішчу, і луня,
І стару чачотку,
Сваю родну цётку.

Сядзіць мядзьведзь на калодзе,
На скрыпачцы йграіць,
Дзіцяняты-медзьвядзяты
Струны напраўляюць.

Як зайгралі «дылі-дылі»,
Госьці ў далоні білі, -
Адзін дзіваваўся,
А другі сьмяяўся.

Шчыгель важна пахаджае,
Цаплю ў танец просіць,
Галка піва налівае,
У ўдод разносіць.

За здароўе вераб’я
Пілі, елі аж два дня,
А бацян упіўся
Ды пад стол зваліўся. (в. Крывічы Старобінскага р-ну, 1946)