Тур быў замкамандзірам групы і стаяў ля вытокаў беларускіх дабрааховтнікаў, якія змагаліся за Украіну яшчэ з 2014 году. Ён быў байцом Сілаў Спецыяльных Аперацыяў Украіны на кантракце прафесійным ваенным. 14 сакавіка Туру мусіла споўніцца 32 гады. На развітанне з байцом прыйшло шмат пабрацімаў.
«Прайду няўхільна цяжкі шлях вайны бясконцай і крывавай.
На нашых волатных плячах уздымем сцяг шляхетнай славы.
Як Каліноўскі наш Кастусь, мне прыклад, так і лёс Ліцвіна.
Я вызваляю Беларусь праз вызваленне Украіны.
Як Тур, клянусь абараніць у пекле бітвы пабраціма.
Наш гонар вечна будзе жыць у памяці маёй Радзіме», — такі верш зачытаў на развітанні адзін з дабраахвотнікаў.